Шлях Свабоды #FreedomWay
глабальны Жывы Ланцуг салідарнасці з беларускім народам, 23.08.2020
Апошнiя днi ўвесь свет стаў сведкам неверагоднага абуджэння беларускай нацыі, якая адзіным сэрцам і адзінай душой уступіла на шлях свабоды і вызвалення ад дыктатуры, што паказала асабліва зараз сваё сапраўднае аблічча i пачала крывавую і нечалавечую вайну са сваім народам.

Беларусы выходзяць і патрабуюць паважаць іх сапраўдны выбар, які яны зрабілі на прэзідэнцкіх выбрах 2020 года, настойваюць на вызваленні ўсіх палітвязняў і іншых людзей, якія да гэтага часу нявінна сядзяць пад вартай у цалкам несумяшчальных з чалавечай годнасцю ўмовах, церпяць фізічны і маральны гвалт, не атрымоўваюць медыцынскай дапамогі, а таксама незаконна ўтрымліваюцца ў вязніцах. Рабочыя вялiкiх беларускіх заводаў стварылi страйк-камiтэты i абавясцiлi страйк да таго моманту, пакуль рэжым ня выканае ўсе ix патрабаванні.

У 1989 годзе 25% насельніцтва трох балтыйскіх рэспублік стала ў Жывы ланцуг працягласцю ў 670 кіламетраў, такім чынам злучыўшы Талін, Рыгу і Вільнюс.

На 31 гадовую гадавіну Балтыйскага шляху ініцыятыўныя групы з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Грузіі i Малдовы хочуць зладзіць Ланцуг салідарнасці з беларускім народам, якi б злучыў духоўна, а, магчыма, i фiзiчна, нашыя гарады i сёлы. Гicтарычная глабальная акцыя запланаваная на нядзелю 23 жніўня 2020 года на 19:00 па Менску, Кiеву, Вiльне, Талiну.

Аляксандр Лукашэнка, ўжо загадаў сілавым ведамствам не дапусціць рэалізацыю гэтай ідэі на тэрыторыі Беларусі.

Мы звяртаемся да прадстаўнікоў усіх свабодных нацый свету з заклікам падтрымаць гэтую акцыю, якая стане відавочным доказам таго, што ўсе людзі добрай волі адзіныя ў сваіх жаданнях і мэтах: жыць у свабодзе, міры і дабрабыце, не дапускаць праліцця крывi, жорсткасці, забойстваў і катаванняў.

Няхай наш глабальны Ланцуг - Шлях Свабоды - стане тым шляхам малітвы і дабра, які зможа зламаць усе ланцугi зла і нянавісці, хай усе рэлігіі, канфесіі і грамадзяне, для якіх важная свабода, падтрымаюць беларусаў, якія знаходзяцца ў працэсе вызвалення ад дыктатуры, якая доўжылася 26 гадоў.

Аліса Сыракваш, каардынатар Супольнасці Беларусаў у Францыі

а. Антон Гелясаў, святар Грэцкай Праваслаўнай Мiтраполii Францыi,

духаўнік Супольнасці Беларусаў у Францыі

Павел Марыніч, Грамадзянская платформа Zubr

Андрэй Стрыжак, Нацыянальны страйк-камітэт Рэспублікі Беларусь

Віолета Москалу, доктар філасофіі Латарынгскага Універсітэта (Францыя), инициаторка #FreedomWay ва Украіне (Global Ukraine)

Міхаіл Куконин, прадстаўнік Global Ukraine у Францыі

Генадий Друзенко, юрыст, публіцыст, валанцёр, сузаснавальнік і кіраўнік Першага дабравольніцкага мабільнага шпіталя (ПДМШ) ім. Мікалая Пірагова (Украіна)

Кацярына Зюзюк, прадстаўнiк Суполкi Беларусаў у Iталiі

Ана Урсаки, малдаўскі юрыст і праваабаронца, прэзідэнт фонду «Freedom Advocacy» (Малдова)

Аляксандар Адамковiч, Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Лiтве

Алесь Лагвінец, выкладчык, грамадзкі актывіст

***
#GlobalFreedomWay 2020 аб'ядноўвае 73 гарадоў з 32 краіны Еўропы і свету.
Каханне і дух свабоды пераможа тыранію !